Лекі ад кахання [Кацярына Мядзведзева] (fb2) читать постранично, страница - 12

- Лекі ад кахання 96 Кб, 30с. скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Кацярына Мядзведзева

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

усміхаючыся ласкава і іранічна.

— Я магу параіць безнадзейна закаханым іншыя лекі ад кахання, — сказала Анжаліка збянтэжана. — Радыкальны сродак.

— I што ж я выпусціў у сваіх даследаваннях?

— Лепшыя лекі ад кахання — гэта новае каханне, — сказала Анжаліка, пільна разглядаючы дубовы лісток з парачкай жалудоў на кароткім хвосціку. Як быццам яна менавіта ім, тоўстым i яшчэ зялёным жалудам, паведамляла пра сваё адкрыццё i як быццам не бачыла ўважлівых вачэй Тома­са, які падышоў яшчэ бліжэй.

— Якая цікавая гіпотэза, — сказаў Томас сур'ёзна. — Калега, я спадзяюся, за вячэрай вы падзеліцеся са мной падрабязнасцямі вашага дзіўнага адкрыцця?

Ён узяў Анжаліку пад руку, i яны сталі павольна спускацца з тары.