Лапаціна [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Лапаціна 77 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Някляеў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дружынай валынскага князя Васількі Раманавіча. Нальшанскі князь Даўмонт кінуўся па дапамогу ў Наваградак да сваяка, вялікага князя літоўскага Міндава, але сваяк не дапамог. Было ў яго іншае на мэце: далучыць да Наваградка, да Літвы нальшанскую зямлю, аслабленую набегам Бурундая. А ў Крэва разам з князем Васількам прыскакаў смаленскі князь Глеб, і разам яны Крэва нішчылі, палілі, шукаючы пала­нянку, пра якую казалі, што яна была нявестай смаленскага князя, але не знайшлі яе, схаваную Данам у будзе ў Багушоўскім лесе.

Калі Васілька з Глебам пакінулі абрабаванае Крэва, калі Дан прывёў Мілаву, і калі ўсе, хто застаўся жывы, запатрабавалі прынесці яе ў ахвяру Ярылу, каб ён злітаваўся над Нальшай, вайдэлот Тур сказаў: «Не. Ярыла даў мне знак, што яму патрэбная іншая ахвяра. Большая, чым паланянка. А якая - пакуль знаку не было». І ўсе, паглядзеўшы адзін на аднаго, прамаўчалі, не ведаючы, што гэта Ціт шапнуў вайдэлоту Туру: «Калі першай ахвярай стане смалянка, другой станеш ты». А вайдэлот Тур ведаў, як і ўсе ведалі, што Ціт, які колькі жыў на зямлі, столькі ваярыў, назабіваўшы людзей больш, чым іх засталося ў Крэве, слоў на вецер не кідае.

Быў той знак, ці не было таго знаку, але паланянку Мілаву не ахвяравалі Ярылу, а ў Наваградку нечакана памерла вялікая княгіня Марта. Жонка вялікага князя Міндава. Сястра княгіні Агны, жонкі князя Даўмонта. Здаровая, трыццацігадовая - і раптам.

Дзіўная смерць. «Вялікая княгіня - вялікая ахвяра, якой хацеў Ярыла!» - абвясціў вайдэлот Тур, і ўсе на нейкі час супакоіліся, апроч самога Ярылы і вялікага князя Міндава.

Некалі Марта звалася Ведай і была жонкай князя Вішымунта, якога разам з братамі ягонымі Ердзівілам і Спрудзейкам забіў Міндаў, каб узяць Веду - гэтак яна яму глянулася. І ўзяў ён паганку Веду, якую ахрысцілі ў Марту, і яна нарадзіла яму двух сыноў, Рэпіка і Руклю. Гуляючы з імі перад сном, Марта й памерла.

Сама?.. Якая гэта маці, маладая і здаровая, памірала, гуляючы з дзецьмі?.. А Міндаў шмат каму памерці дапамагаў, так што самыя розныя чуткі хадзілі...

Калі з весткай аб смерці Марты прыскакаў у Крэва ганец, і княгіня Агна зазбіралася ў Наваградак на пахаванне сястры, вярхоўны вяшчун Крыва-Крывэйта паклікаў князя Даўмонта на Перунову гару: «Сам не едзь, князь, і не пускай жонку». «Чаму?» «Бо сам паедзеш на смерць, а жонка твая - на гвалт. Так кажуць багі - і гэтак стаяць зоркі».

Сам Даўмонт не паехаў, не надта й хацелася яму бачыць Міндава, а жонку сваю наравістую на тое, каб не ехала, не ўгаварыў. «Не ведаю, - запярэчыла Агна, - што сказалі багі, але ведаю, што пра мяне людзі казаць будуць, калі з сястрой не развітаюся». І даў ёй князь дружыну ў трыццаць чалавек на чале з малодшым Цітавым сынам Юрам, і выправіў у Наваградак.

У Крэва вярнулася толькі палова дружыны, пабітая і пасечаная. Агна не вярнулася. Юр, які застаўся без правай рукі, распавёў такое, у што нават Ціт, добра зведаўшы Міндава і ў гульбах, і ў сечах, не адразу паверыў. На хаўтурах па Марце вялікі князь плакаў, жаліўся на лёс і на багоў, якія забралі ў яго жонку, а потым выцер слёзы і абвясціў, што перад самай смерцю Марта выказала апошнюю волю сваю: пабрацца князю з яе сяс­трой! І узяў Міндаў сабе ў жонкі Агну, жонку Даўмонта. Гвалтам узяў, як некалі Марту, забіўшы яе мужа Вішымунта. Дык Марта ўсё ж стала ўдавой, а тут - пры жывым мужы.

Ці звар’яцеў вялікі князь, ці гэтак яму самотна пад скон жыцця стала, што ўжо й не ведаў, як павесяліцца, гадаць пра тое мог хто заўгодна, але не Даўмонт. Яму выпадала адно: бараніць свой гонар. А значыць, адпомсціць за абразу. Знішчыць Міндава.

Аднаму нальшанскаму князю было гэта не па сіле, ён пачаў шукаць хаўруснікаў. І знайшоў літоўскага князя Трайната. Як Даўмонт марыў пра помсту, гэтак Трайнат, пляменнік Міндава, марыў пра вялікакняскі пасад. Змовіўшыся, яны сабралі дружыны нібыта для таго, каб дапамагчы Міндаву зваяваць Бранскае княства, але з паўдарогі павярнулі на Альконы. Там, у вусці Сулы, было селішча вялікага князя. Яны прыйшлі ўвечары, на ноч сталі ў лесе, а раніцай напалі...

У дружыне Даўмонта была ўся сям’я Ціта, апроч аднарукага Юра. Сам Ціт, Дан і Віт. Секлі так, што жывых не пакінулі. Міндава забіў сам Даўмонт, сыноў вялікага князя, Рэпіка і Руклю, Ціт з Вітам, а Дан засек Агну. Пакідалі іх, на кавалкі пасечаных, у раку - і рушылі на Навагра­дак. У стальцы вялікага князя Міндава ўжо ведалі пра ягоную пагібель, адчынілі перад Трайнатам і Даўмонтам гарадскую браму.

Помста нараджае толькі помсту, больш нічога яна не нараджае. Трайнат не доўга прабыў на вялікакняскім пасадзе, яго задушылі слугі Міндава. А Войшалак, старэйшы Міндаваў сын, сабраў войска і напаў на Крэва, змусіўшы Даўмонта збегчы ў Пскоў. Там нальшаскі князь ахрысціўся, ажаніўся, стаў князем Цімафеем і па скон жыцця помсціў Літве і Нальшы, насылаючы наезд за наездам, набег за набегам на зямлю бацькоў.

- Бацька, ты не забыўся, што ў Юра