Жывы покліч [Генрых Вацлававіч Далідовіч] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Жывы покліч 1.98 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Генрых Вацлававіч Далідовіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

стрэл. Hi прозвішчы, ні імёны ix аўтарам не называюцца. Ды i патрэбы ў гэтым няма. Зло ж часта безаблічнае: «Губаты дажаваў лісце, губляючы долу зялёную сліну, хацеў падацца адгэтуль i толькі сабраўся адводзіць галаву, як на міг пачуў, што нешта моцна ляснула, а пасля асляпіла, зваліла з ног, i больш ужо нічога не мог уцяміць: яго ахутала глухая цемната...»

Паспяхова выступав Г. Далідовіч i ў жанры аповесці. «Юля» — гаворка пра душу чуйную i надзіва маральна патрабавальную. Але патрабавальнасць гэтая не заўсёды належным чынам разумеецца іншымі.

Тэма кахання скразной лініяй праходзіць i ў аповесці «Жывы покліч». Але на гэты раз пісьменнік расказвае пра каханне, якое нарадзілася ў суровых абставінах вайны. Васіль i Яніна, паддаючыся ўзаемнаму пачуццю, пажаніліся адразу пасля вызвалення родных мясцін. Як быццам ёсць усе падставы для таго, каб жыць разам. Васіль яшчэ нядаўна партызаніў, у армію яго не ўзялі, на стану здароўя камісавалі. Але пабудаваць сваё шчасце, калі наўкола няшчасце, выходзіць, зусім няпроста.

Аповесць мае прысвячэнне: «...маладым бацькам 1944 i 1945 гадоў». Падзеі адбываюцца ў былой Заходняй Беларусі, у родных пісьменніку мясцінах. Востры, драматичны сюжэт, праўдзівасць адлюстравання рэчаіснасці ставяць «Жывы покліч» у шэраг твораў, якія пра тагачасныя падзеі з'яўляюцца i сёння. A ўсё таму, што Г. Далідовіч здолеў пазбегнуць спакусы засяродзіцца на «станоўчым адлюстраванні рэчаіснасці», як таго нядаўна вымагала афіцыйная ідэалогія.

Дарэчы, наколькі ён мысліў смела, неардынарна, працуючы над гэтай аповесцю, дастаткова пераканацца, калі параўнаць яе з новым раманам пісьменніка «Заходнікі». Зразумела, у рамане шмат таго, пра што некалькі гадоў назад пры ўсім жаданні нельга было сказаць. Зверствы сталіністаў, прымусовае стварэнне калгасаў... Аднак i ў рамане, i ў аповесці праходзіць адна i тая ж аўтарская думка: у так званых «заходнікаў» быў свой уклад жыцця, не прымаць які пад увагу нельга.

Сама стыхія народнага жыцця, якое можа быць i спакойным, не выходзячы са звыклых берагоў паўсядзённасці, i напорыста-бурлівым, калі ўжо цесна ў гэтых берагах, паўстае ў рамане «Гаспадар-камень». Пільнае пісьменніцкае вока нічога не абмінае ў жыцці вёскі пачатку нашага стагоддзя. Нарыхтоўка дроў i гуканне вясны, вечарынкі-пагулянкі моладзі i гарачыя спрэчкі, як жыць далей... Адчуваецца, аўтар шмат папрацаваў у архівах, нямала распытваў старых людзей, каб быць як мага больш пераканаўчым.

Усё, што звязана з самім быццём народным, схоплена Г. Далідовічам проста цудоўна. Гэта дапамагае лепш зразумець саму душу беларуса, яго душэўнасць, шчодрасць, пранесеныя праз самыя суровыя выпрабаванні. Праз лёсы сваіх персанажаў пісьменнік вяртае саму гістарычную праўду. Найпершая яго ўвага скіравана на сям'ю Нямкевічаў — можна сказаць типовую для свайго часу: надобный сялянскія гурты на той час i з'яўляліся носьбітамі не толькі працалюбства, але i самой беларускасці.

Г. Далідовіч з захапленнем расказвае i пра старэйшыну Яся Нямкевіча, i пра яго сына, настаўніка Алеся, i пра іншых сямейнікаў таксама. Як ужо гаварылася, усе яны з роднай пісьменніку Стаўбцоўшчыны, з Янкавін. Ды i прысвячэнне «...светлай памяці маці, бацьку, роднай зямлі» не трэба ўспрымаць толькі як свядомае наследаванне Івану Мележу. Усё больш карэнна-глыбінна.

У той жа час у рамане відавочна жаданне аўтара разабрацца i ў складаных палітычных працэсах пачатку стагоддзя. Паказаць, як з учарашніх дзяцей сялян вырасталі інтэлігенты, раскрыць ix шлях да ўсведамлення ўласнай адраджэнцкай місіі сярод народа. Для разумения, хто быў кім, шмат даюць узаемаадносіны Алеся Нямкевіча з Васілевічам, Лідскім, Мухай i іншымі... Пад час гэтых сустрэч набывае сэнс роздум Алеся пра тое, ці так жыве ён, ці правільныя арыенціры выбраў? Паступова, але ён пераконваецца — знаходзіцца ўбаку ад рэвалюцыйных падзей нельга. «Выкрасаць у сабе i ў людскіх сэрцах іскры» — з такімі думкамі Алесь Нямкевіч едзе ў Мінск.

Паездка гэтая — у першую чаргу пошук паратунку маральнага, бо даўно адчуваў сябе чалавекам, які ніяк не можа прыйсці да пэўнай прыстані. Пасевы добрага, вечнага, разумнага, узгадаваныя ім у вясковай школе, не заўсёды давалі жаданы плён, таму што сама атмасфера грамадскага жыцця не садзейнічала абуджэнню народа, i беларусы паранейшаму лічылі сябе толькі «тутэйшымі».

Нават Ясь Нямкевіч, які, здавалася б, у параўнанні з іншымі мужыкамі, больш разважліва i мудра глядзеў на падзеі, тым не менш не мог пераступіць гэтую мяжу забітасці. На запытанне сына, хто ён як чалавек на гэтай зямлі, стары Нямкевіч адказаў як i ўсе: «Чалавек i ест. Тутэйшы.

— Але ж у чалавека павінен быць i род, імя...

— Вот не сяроўна, хто...»

Супраць «тутэйшаства» i скіраваны раман «Гаспадар-камень». Важна, што матывы гэтыя загучалі тады, калі падобныя праблемы закранаць знаходзілася не шмат ахвочых (твор пачаўся пісацца ў 1980 годзе i быў завершаны праз чатыры гады). Г. Далідовіч здолеў узняцца над сваім часам i не