Маладзік над стэпам Автор: Рыгор Барадулін Жанр: Поэзия https://coollib.com/b/335811-ryigor-baradulin-maladzik-nad-stepam Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на Ушаччыне, у сям'і рабочага. У 1954 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу i паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна на філалагічны факультэт. Першы верш яго быў надрукаваны ў 1954 годзе ў газеце «Чырвоная змена». За вершы з нізкі «На зямлі цаліннай», якую напісаў у выніку паездкі на ўборку першага цаліннага ўраджаю, на Усесаюзным літаратурным конкурсе, прысвечаным Усесаюзнаму фестывалю моладзі i студэнтаў 1957 года ў Маскве, Р. Барадулін атрымаў дыплом лаўрэата II ступені. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», «Работніца i сялянка», «Вожык», у газетах «Звязда», «Літаратура i мастацтва», «Калгасная праўда». З 1958 года Рыгор Барадулін член Саюза пісьменнікаў. https://coollib.com/i/11/335811/cover.jpg