Залатая дзіда [Аляксей Мікалаевіч Якімовіч] (fb2) читать постранично, страница - 4

- Залатая дзіда (а.с. Библиотека приключений и фантастики) 1.29 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Аляксей Мікалаевіч Якімовіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Лінкан пахіснуўся, быццам яму на спіну знячэўку ўзвалілі цяжар.

— Хутчэй, правадыр, — прамовіў Нгенечэн. "Валадар людзей, дазволь мне яшчэ крышку падумаць", — хацеў сказаць Лінкан, але наперад ступіў Анту.

Нгенечэн быццам чакаў гэтага. Ён узяў Анту за руку і павёў у жоўта-чырвоны шар. А ён, Лінкан, стаяў, бы аглушаны.

Нгенечэн і Анту ўжо каля жоўта-чырвонага шара. Анту азірнуўся. На ягоных вачах Лінкан убачыў слёзы. Нгенечэн абхапіў яго, пасадзіў у жоўта-чырвоны шар, залез сам. Дзверцы адразу ж зачыніліся. Нешта загудзела, і шар, скалануўшыся, панёсся ўверх. Лінкан задраў галаву, праводзячы яго вачыма. Калі жоўта-чырвоны шар стаў маленькай кропкай, падобнай на гарачы вугалёк, па небе паласнула маланка, зарагатаў гром, і на зямлю ўпалі першыя кроплі дажджу, забарабанілі па лісцях. А Лінкану здалося, што там, высока ўгары, мільгануў самотны твар Анту. Ледзь раскрываючы губы, Лінкан прашаптаў:

— Сны збываюцца.

Праз сем гадоў

Мінула сем гадоў пасля таго, як Нгенечэн павёз з сабою ў жоўта-чырвоным шары індзейца племені мапучэ Анту. У гасцініцы невялікага гарадка адной з краін Лацінскай Амерыкі сядзелі Алеся, Максім і я, Антось Маркевіч. Менавіта я расказваю вам гэтую гісторыю. Хтосьці з вас запытаецца: як жа ты, беларус, апынуўся ў Лацінскай Амерыцы? Што ж, здараецца. Паслухайце, як было.

Аднаго разу настаўніца іспанскай мовы нашай мінскай школы Ніна Іванаўна (у нашай школе іспанскую мову вывучаюць з першага класа) прачытала нам, што вядомая ў свеце лацінаамерыканская газета праводзіць конкурс пад назвай "Хто лепей ведае Лацінскую Амерыку?". Узнагарода пераможцам конкурсу — падарожжа па Лацінскай Амерыцы. Наш шосты клас, як гаворыцца, адразу ж уключыўся ў гэты конкурс і перамог. Мы думалі, што ў Лацінскую Амерыку адправімся ўсім класам, але нам сказалі, што могуць паехаць толькі чатыры чалавекі. Для паездкі выбралі Максіма, Алесю і мяне. І Ніна Іванаўна паехала з намі. Хіба адпусцілі б нас бацькі без настаўніцы? Чаму выбралі менавіта мяне, Алесю і Максіма? "Як лепшых знаўцаў іспанскай мовы", — так сказаў дырэктар школы Кузьма Ільіч. Мы ездзілі па гарадах, наведвалі музеі, паднімаліся на горы, ды на пяты дзень неспадзявана захварэла Ніна Іванаўна. Яе паклалі ў бальніцу, а мы адправіліся ў гэты невялікі гарадок. Спадзяваліся, што і тут нам пакажуць нешта незвычайнае. Але ж нас адразу з аэрапорта прывезлі ў гасцініцу і папярэдзілі, каб надвор не выходзілі, бо ў горадзе з'явіўся вампір, які нападае на людзей.

Другі дзень мы ў гасцініцы. З намі быў індзеец па імені Анту (яму даручылі ахоўваць нас). Але зранку ён пайшоў у горад, каб даведацца, што там робіцца.

А ў пакоі душна, кашуля прыліпае да спіны. Я, седзячы на крэсле, гляджу на Алесю. Яна, закусіўшы губу, пазірае ў акно. Насупраць мяне — Максім. Ён раз-пораз чухае свой кірпаты нос і моршчыць лоб: відаць, думае пра таго вампіра, які прагне чалавечай крыві. А можа, успамінае, як мы развітваліся з аднакласнікамі? Яны, вядома, цяпер зайздросцяць нам. Зайздросцяць… Ніна Іванаўна ў бальніцы, а дзесьці на вуліцы вампір.

— Антось, — звяртаецца да мяне Максім, — не верыцца, што ў горадзе вампір.

Алеся цяжка ўздыхнула.

Вядома, у яе цяпер душа ў пятках. Яна нават мышэй баіцца. Аднаго разу, восенню, калі наш клас дапамагаў калгаснікам капаць бульбу, я злавіў мыш, падышоў да Алесі (яна якраз сядзела, адпачывала) і непрыкметна паклаў ёй на калені. Не ведаю, чаму мыш адразу не пабегла. Мажліва, я крыху прыдушыў яе. А Алеся, убачыўшы мыш, піскнула, войкнула і давай скакаць, нібы на гарачых вуголлях.

Пасля таго Алеся доўга не размаўляла са мною. А хіба я быў вінаваты? Хіба я мог падумаць, што яе напалохае маленькая мыш?

— Антось, ты верыш, што ў горадзе вампір? — зноў прагаварыў Максім.

— Нездарма кажуць, — уздыхнуў я. Алеся раптам адскочыла ад акна.

— Алеся, чаго ты? — запытаў Максім.

— Там… Там… Нехта ў акно глядзіць. Максім устаў, падышоў да акна.

— Звычайны чалавек стаіць. Чаго спалохалася?

І я падышоў да акна, каб паглядзець, як сказаў Максім, на звычайнага чалавека. Сапраўды, звычайны: індзеец, якіх нямала ў гэтым гарадку. Чорныя, што смоль, валасы да плячэй, сам высокі, хударлявы. Чымсьці на Анту падобны. Стаіць, на гасцініцу пазірае. Заўважыў, што мы ў акно глядзім, памахаў нам рукою і няспешна пайшоў.

— Звычайны чалавек, — паўтарыў я. — А вампір сапраўдны страхалюд. Калі б табе, Алеся, прысніўся ён, то ты тры дні хадзіла б азіраючыся.

Чаму я гэтак сказаў? Чуў ад тутэйшых людзей, што ў гэтага вампіра нос, як у бабы-ягі, на барадзе ў яго рэдкае доўгае валоссе, вочы пукатыя, рачыныя, а сам малы, з дзіцё ростам, крываногі.

— Хоць і рэдка, але людзі-вампіры сустракаюцца на свеце, — кажу тонам знаўцы. — Сам пра іх чытаў. У газеце пісалі, чаму кроў смокчуць. Здаецца, гемаглабіну ім не хапае. Ад таго і такія страхалюды.

Алеся снапом