Залатая дзіда [Аляксей Мікалаевіч Якімовіч] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Залатая дзіда (а.с. Библиотека приключений и фантастики) 1.29 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Аляксей Мікалаевіч Якімовіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

сонца, і там засушвае агароды?

Што мог сказаць яму Лінкан? Зямля, дзе жывуць белыя, вялікая. Невядома, як там. А вось тут… Ён правадыр. Ён павінен выратаваць сваіх людзей. Можна падацца далей, уцячы адгэтуль, як уцякаюць звяры. Але ж тут магілы продкаў, у якіх побач з памерлымі збаны, гліняныя пасудзіны з ядой і напіткамі, ласо, лукі, дзіды. Хіба можна пакінуць магілы продкаў?

— Анту, дык мы не парушылі даўніх звычаяў?

— Не. Мы ніколі не хадзілі па засеяным полі, не чынілі зла жывёлінам, не бралі рэчы, якія хавалі разам з памерлымі. Мы не крыўдзілі духаў.

Лінкан здагадаўся, што трэба зрабіць. Трэба папрасіць вярхоўнага духа Нгенечэна, каб даў дажджу. Нгенечэн заступіцца, дапаможа. Племя мапучэ будзе жыць.

Лінкан уявіў, як збіраюцца людзі на рытуальную цырымонію нгільятун, як укопваюць у зямлю вялікую галіну карычнага дрэва і меншую — барбарысу, каб пасля прымацаваць іх да рытуальнага слупа.

Сёння ж будзе нгільятун. Сёння ж племя прынясе ў ахвяру Нгенечэну самых адкормленых ламаў, дасць самыя лепшыя напіткі. Вярхоўны дух не пакіне ў бядзе.

— Мы наладзім нгільятун. Мы папросім Нгенечэна, каб заступіўся за нас, — сказаў Лінкан.

Ен убачыў, што твар у Анту засвяціўся радасцю. Пасля чамусьці хмурынка прабегла па ім.

— Правадыр, трывожна на маёй душы. Мяне чакае няшчасце, — прамовіў Анту.

— Чаму?

— Мне прысніўся павук.

Лінкан спахмурнеў. Сапраўды, кепскі сон прысніўся Анту. Павук у сне — вястун няшчасця. Але ж яму, Лінкану, прысніўся бубен. Калі прысніцца музычны інструмент, то чакай удачы. Чаму ж яму, Лінкану, прысніўся бубен, а Анту — павук?

— Анту, не бойся. Нгенечэн нам дапаможа, — сказаў Лінкан.

— Неспакойна ў мяне на душы.

— Нгенечэн заступіцца. Мы дадзім яму добрую ахвяру. Анту ўвагнуў галаву ў плечы. Здавалася, што вось-вось заплача.

— Правадыр, мы разлучымся з табою. Я адчуваю. Нам трэба развітацца.

Лінкан насупіў бровы.

— Ты прыйшоў, каб суцешыць мяне, каб даць мне сілы, а цяпер хочаш развітацца.

— Гэты сон… Павук… Няма ў мяне спакою. Трывожна.

— Нгенечэн заступіцца.

Анту задраў галаву і нечакана крыкнуў:

— Правадыр!

Лінкан глянуў уверх, прыкрыўшы далонню вочы. Высока-высока ён убачыў маленькую кропку, падобную на чырвоны вугалёк.

Калі сны збываюцца

Маленькая кропка, падобная на чырвоны вугалёк, павялічвалася, станавілася ўсё большай. І вось Лінкан убачыў, што гэта вялізны шар, які свяціўся жоўта-чырвоным полымем.

— Што гэта? — падаў голас Анту.

Што мог сказаць яму Лінкан? Канешне, ён не раз бачыў, як над джунглямі пралятаюць самалёты, у якіх сядзяць белыя. Але ж гэты шар зусім не падобны на самалёт.

— Хаваймася, — прашаптаў Анту.

Лінкан пераступіў з нагі на нагу. Чаму ён павінен хавацца? Тут ягоная зямля. Жоўта-чырвоны шар паляціць далей, як пралятаюць белакрылыя самалёты.

— Апускаецца! — усклікнуў Анту.

І праўда, шар апускаўся ўсё ніжэй, павялічваючыся на вачах.

— Правадыр! — зноў усклікнуў Анту.

Лінкан хацеў ірвануцца ў кусты, ды нешта там, глыбока ў душы, узнялося, наплыло дрыготкаю хваляю, не дазволіла.

А жоўта-чырвоны шар апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй. Лінкан глядзеў на яго, што заварожаны.

Шар раптам падскочыў, ірвануўся ўверх, пасля ўбок, нібы спалоханы звер.

З грудзей Лінкана вырваўся крык:

— Ён уцякае!

Шар павіс у паветры. Ён вісеў нерухома, як, бывае, вісіць аблачынка, калі няма ветру.

Лінкан моўчкі глядзеў на яго. Чаго ён вісіць? Чаму прыляцеў? Што, калі ўпадзе на джунглі? Відаць, усё згарыць у агні.

Неспадзявана пачуўся гул, быццам акіянскія хвалі набеглі на скалы. Шар зноў стаў спускацца.

— А-а-а!.. — закрычаў Анту і ніцма ўпаў на зямлю, абхапіўшы галаву рукамі.

А Лінкан глядзеў не адрываючыся. "Дык гэта ж Нгенечэн. Нгенечэн спускаецца з неба, — працяло здагадкаю. — Нгенечэн убачыў, што ў нас бяда, пачуў нас".

Лінкан нагнуўся, схапіў Анту за плячо.

— Да нас спускаецца Нгенечэн!

— У-у-у!.. — прамармытаў Анту.

Ён стаяў, нібы дзівак, і глядзеў. Раптам па вачах паласнула, быццам нясцерпна-яркім сонечным промнем. Галава ў Лінкана закружылася, і ён, ступіўшы ўперад, нязграбна, што паранены, паваліўся на бок.

Калі Лінкан расплюшчыў вочы, то ўбачыў перад сабою вярхоўнага духа, валадара людзей Нгенечэна, які ўзвышаўся, як скала. У Нгенечэна была вялізная круглая галава, усё цела блішчала, нібы луска ў рыбы, а вочы гарэлі, як маленькія ліхтарыкі, якія ён, Лінкан, бачыў у белых. У руцэ, падобнай на пальчатку, Нгенечэн трымаў залатую дзіду, якая зіхацела на сонцы.

Лінкан хацеў стаць на калені, хацеў папрасіць Нгенечэна, каб дапамог мапучэ, ды не мог прыўзняцца. Рукі, ногі быццам анямелі.

— Устань, — глуха прагаварыў Нгенечэн. "Вярхоўны валадар людзей звяртаецца да мяне! — здагадаўся Лінкан. — Ці