Юры Станкевіч (сапраўднае імя — Георгі Васільевіч Харытановіч; нарадзіўся ў 1949 годзе, Барысаў) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.
Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменьніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лягер. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля заканчэньня якога працаваў у «Барысаўскай аб’яднанай газэце». Неўзабаве пераехаў у Менск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопіса «Маладосьць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесьцяў і апавяданьняў, а таксама каля дзесятка п’ес і кінасцэнарыяў.
Найважнейшымі кнігамі зьяўляюцца «Любіць ноч – права пацукоў» (1998), «Апладненьне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010).
Быў двойчы намінаваы на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў» (2008) і раман «П’яўка» (2010).
У большасьці сваіх твораў малюе апакаліптычную карціну рэчаіснасьці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні. У сваёй творчасьці таксама закранае нацыянальную тэматыку.
Показывать: Сортировать по:
Показываем книги: (Автор) (все книги на одной странице) (названия списком)
Последние комментарии
4 часов 7 минут назад
4 часов 24 минут назад
4 часов 45 минут назад
7 часов 26 минут назад
14 часов 49 минут назад
20 часов 34 минут назад